У Беларусі з 14 кастрычніка стартавала агульнанацыянальная акцыя «Я і мая сям’я – без брыдкаслоўя», якая прызвана ўмацоўваць маральныя асновы грамадства праз свядомыя адносіны да мовы.
15.10.2025 навучэнцы каледжа прынялі актыўны ўдзел у акцыі. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры звярнула ўвагу навучэнцаў на тое, што на сучасным этапе назіраецца разбурэнне моўных норм,брыдкаслоўе ўспрымаецца як дапусцімы варыянт выражэння думкі, але кожнаму з нас хочацца чуць ветлівыя і добрыя словы. Таму Тыдзень бацькоўскай любові стаў ідэальным часам, каб зрабіць акцэнт на ўзаемаадносінах у сям’і і важнасці напаўнення мовы пазітыўным зместам, а добрыя і цёплыя словы, якія гучаць у гэтыя дні , прызваныя стаць узорам сапраўды чалавечых зносін. Маладое пакаленне ўлавіла самыя тонкія нюансы ўзаемаадносін унутры сям’і і перанесла іх на паперу.
Ва ўсіх сачыненнях юнакі пісалі аб важнасці добрага слова, аб лячэбнай сіле камплімента, аб тым, як ветлівыя словы могуць умацаваць сувязь пакаленняў. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі сталі навучэнцы 298 групы.

