Адкрыццё трэцяга этапу Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура"

13.01.2025

Традыцыйна каледж прымае ўдзельнікаў алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”

Свае здольнасці ў інтэлектуальным спаборніцтве прадэманструюць навучэнцы 9—11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі — пераможцы раённага этапу. 

З уступным словам і пажаданнямі поспехаў да канкурсантаў звярнуліся метадыст Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Уладзіміраўна Гузава і дырэктар каледжа Сяргей Іванавіч Літвін.

Па выніках трэцяга этапу будуць вызначаны ўдзельнікі заключнага этапу рэс­публіканскай алімпіяды.

 

Жадаем удзельнікам алімпіяды плённай працы і творчага натхнення.

 

поделиться в: