У каледжы прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Я ўсяго Васілёк…”, прысвечаная 119-годдзю з дня нараджэння Міхася Васілька.
Міхаіл Восіпавіч Касцевіч, больш вядомы пад псеўданімам Міхась Васілёк - беларускі паэт, грамадскі дзеяч, кіраўнік Скідальскага падпольнага антыфашысцкага камітэта ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1943-1944), член Саюза пісьменнікаў СССР.
Сарокіна С.Л., кіраўнік музея, расказала пра складаны жыццёвы шлях М.Васілька, пра яго зборнікі паэзіі. Вучні каледжа чыталі вершы, спявалі песні. З задавальненнем прысутныя гасцёўні слухалі паэтычныя творы і ўспаміны запрошаных гасцей: Галіны Сямёнаўны Самойла, Тамары Міхайланы Мазур, Ларысы Іванаўны Салей, Таццяны Анатольеўны Савянковай.