У каледжы прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Я ўсяго Васілёк…”, прысвечаная 118-годдзю з дня нараджэння Міхася Васілька. Сарокіна С.Л., кіраўнік музея, расказала пра складаны жыццёвы шлях М.Васілька, пра яго зборнікі паэзіі. Вучні каледжа чыталі вершы, спявалі песні. З задавальненнем прысутныя гасцёўні слухалі паэтычныя творы і ўспаміны запрошаных гасцей: Галіны Сямёнаўны Самойла, Тамары Міхайланы Мазур, Ларысы Іванаўны Салей, Таццяны Анатольеўны Савянковай. На свяце прысутнічалі і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Карась І.І., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Дзямбіцкая А.А. установы адукацыі “Сярэдняя школа № 8 г.Гродна”, якія збіраюць матэрыял пра жыццёвы і творчы шлях М.Васілька.
Министерство образования Республики Беларусь
Учреждение образования "Скидельский государственный колледж"