Закрыццё алімпіяды - Цикловые комиссии - Скидельский государственный колледж

Закрыццё алімпіяды

15.01.2026

15 студзеня ў актавай зале нашай установы адукацыі адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця трэцяга этапу Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура".

З урачыстамі віншаваннямі да лепшых з найлепшых лінгвістаў вобласці, з пажаданнямі далейшых поспехаў да канкурсантаў звярнуліся метадыст Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Уладзіміраўна Гузава, намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Кузьміцкая Галіна Мечыславаўна і члены журы.

Пераможцы трэцяга этапу будуць прадстаўляць Гродзенскую вобласць на  заключным этапе Рэс­публіканскай алімпіяды.

поделиться в: