Трэці этап Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры - Цикловые комиссии - Скидельский государственный колледж

Трэці этап Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

12.01.2026

 

12 студзеня адбылося ўрачыстае адкрыццё трэцяга этапу Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

 

Гасцінная Скідзельская зямля сустрэла юных інтэлектуалаў з усёй Гродзенскай вобласці. 76 навучэнцаў IX, X і XI класаў будуць браць удзел у алімпіядных іспытах – напісанне водгуку на мастацкі твор і комплексная работа па беларускай мове і літаратуры.

Для ўрачыстых гасцей і ўдзельнікаў каманд творчы калектыў вучняў сярэдняй школы №3 г. Скідзеля прапанавалі цудоўнае літаратурна-музычнае выступленне.

З уступным словам і пажаданнямі поспехаў да канкурсантаў звярнулася метадыст Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Уладзіміраўна Гузава.

На тры дні каледж стане пляцоўкай для лінгвістычных спаборніцтваў знаўцаў роднай мовы Гродзенскай вобласці. Жадаем поспехаў удзельнікам алімпіяды!

поделиться в: