Дзень роднай мовы

21.02.2025

21.02.2025г. да Міжнароднага дня роднай мовы ў фае вучэбнага корпуса каледжа была аформлена выстава «Юбіляры 2025 года».

«Ў – адметная літара беларускага алфавіта» - такая фотазона выклікала цікавасць у вучняў каледжа. Усе ведаюць незвычайную літару беларускага алфавіта, ведаюць, што ўжываецца яна выключна пасля галосных літар для таго, каб падкрэсліць кароткае вымаўленне.

Выстава «Вывучаем беларускую мову па прыказках і прымаўках» напомніла вучням прабеларускія прыказкі і прымаўкі, а таксама прыведзеныя рускія адпаведнікі напомнілі пра тое, што дзве дзяржаўныя мовы ў Беларусі існуюць побач.

Цікава і займальна з вучнямі 1 курса (298 група) прайшло лінгвістычнае падарожжа «Знаўцы беларускай мовы».

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, фарміравання грамадзянскасці, патрыятызму, павагі да гістарычнага мінулага навучэнцы каледжа далучыліся да напісання Гродзенскага абласнога дыктанта, які быў прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

 

 

поделиться в: