Усе праведзеныя мерапрыемствы спрыялі пашырэнню ведаў вучняў пра родную мову, нацыыянальную культуру і традыцыі, пра літаратурную спадчыну пісьменнікаў, выхоўвалі павагу да роднай мовы. Наша мова сапраўды заслугоўвае, каб яе шанавалі, любілі, ёю ганарыліся і на ёй гаварылі!
У фае была арганізавана выстава “Добрыя словы пра родную мову”.

Навучэнцы 291 групы прынялі актыўны ўдзел у гульні "Марскі бой". У ходзе гульні патрэбна было не толькі збіць караблі супрацьлеглай каманды, але і адказаць на цікавыя пытанні пра мову, літаратуру, традыцыі.


У 294 групе прайшоў незвычайны ўрок-гульня “Правілы ўжывання фразеалагізмаў у маўленні”.

Для 295 групы было арганізавана “Свята арнаменту”, дзе вучням былі раскрыты некаторыя таямніцы беларускага мастацкага ткацтва.

Навучэнцы 286 групы прынялі удзел у традыцыйнай акцыі “Размаўляем па-беларуску”.


