Гадзіна памяці “Званы Хатыні…” - Общежитие - Скидельский государственный колледж

Гадзіна памяці “Званы Хатыні…”

19.03.2026

19 сакавіка для навучэнцаў, якія пражываюць у інтэрнаце, выхавацель Бардакова М.С. правяла гадзіну памяці “Званы Хатыні…”, прысвячаную Дню памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. 83 гады таму назад, у далёкім 1943 годзе перастала існаваць беларуская вёска Хатынь. Ад рук забойцаў загінула 149 чалавек, у тым ліку 76 дзяцей, згарэла 26 хат. На тым месцы, дзе была вёска, раскінуўся мемарыяльны комплекс у памяць соцен беларускіх вёсак, знішчаных фашысцкімі акупантамі. Жалобна і ўрачыста б’юць хатынскія званы, чарнеюць каміны спаленых хатынскіх хат. Хатынскі набат чутны ва ўсім свеце…

поделиться в: